Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

26 тур. 6 кастрычніка. Шахцёр (Салігорск) - ФК Гомель 1:2

Напачатку гэты матч не выклікаў аптымізму, бо супернік - шматгадовы лідэр чэмпіянату. Ды і 3 прайграныя запар матчы перад гэтым адклалі свой адбітак. Аднак мы верылі толькі ў нашу перамогу і нам ушанавалася! Гасцявы сектар у Салігорску сабраў каля 70 чалавек. Падтрымаць нас прыехалі таксама хлопцы з Слуцка. Шыза практычна цэлы матч без перапынку, аднак па гуку не выдавалі свой максімум, але каб перакрычаць гаспадароў - хапіла з лішкам)) Наогул сектар традыцыйна для Салігорска быў месцам чаду і весялосці! Танцы ў перапынку і слэм, тролінг мясцовых дзяўчат і шэрых. Пасля фінальнага свістка ўся каманда, уключаючы запасных і галоўнага трэнера каля сектара. Мы дзякуем за перамогу, яны ж дзякуюць за падтрымку. Па класіцы жанру гэтую ідылію паспрабавалі сапсаваць "людзі ў шэрым", аднак, нашы гульцы, не раздумваючы, ўпісваюцца і адганяюць выючых сабак у бок. Толькі разам мы пераможам! Крыху пазней да нас падыйшлі Зрдзян і Моця. Мы чакаем вашага вяртанне, хлопцы! Інтрыга ў барацьбе за бронзу ажывае.








GWF © 2008 (developed by Pack)