Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

30 тур ФК Гомель – МТЗ-Рыпа (Менск) 2:1

Апошні тур чэмпіянату як і летась вырашаў лёс дрругога і трэццяга месца, але толькі сёлета наш клуб застаўся далёка за бортам гэтага супрацьстаяння. З усіх леташніх радасцяў паўтарылася толькі тое, што мы зноў дапамаглі апусціць самы "апалітычны" клуб РБ у турнірнай табліцы. Нягледзячы на перавагу ў першым тайме, каманда змагла знайсці ў сабе сілы памкнуцца і паказаць хто ж па сапраўднаму быў годны перамогі. Зялёна-белы сектар гэтак жа ўнёс сваё ўкладанне ў гэтую перамогу - паказаўшы прыстойны ўзровень шызы на працягу ўсяго матчу. У канцы гульні ўся каманда падышла да сектара і падзякавала сваіх фанатаў за падтрымку. У плане каляфутбола гэты дзень не рэалізаваў і дзесятай долі ад свайго магчымага патэнцыялу, хоць пачатак яго было пакладзена яшчэ суботнім вечарам. Гэты самы вечар частка гомельскіх каляфутбольшчыкаў правяла, гуляючы з мясцовай афой у хованкі і даганялкі, да якой, па чутках, наведаліся пагасцяваць іх дружкі з сталіцы. У нядзелю тыя ж самыя людзі, толькі ўжо ў значна большай колькасці, займаліся тым, што стройнымі шэрагамі прачэсвалі тэрыторыю каля "Цэнтральнага". Пошукавыя работы ні якіх дадатных вынікаў не далі. Адна частка шуканых ужо знаходзілася ў асяроддзі клапатлівых супрацоўнікаў МУС у адстойніку пад стадыёнам, іншая з'явілася ў канцы першага тайма, а трэцяя, пэўна самая шуканая, у пачатку другога тайма. Лагічным завяршэннем дня сталі праводзіны заўзятараў "пралетарскай" каманды з горада Светлагорска. Відаць, лагічным было і то, што да самога Светлагорска гэтыя самыя асобы не выявілі ні найменшага жадання да дыялогу. Усім дзякуй! Сезон скончаны.










GWF © 2008 (developed by Pack)