1 верасня ў Дзень ведаў зялёна-белыя адправіліся на заключную выязную гульню першага этапу чэмпіянату супраць ФК Менска. Агульны лік фанатыкаў склал каля 110. З-за дзіўных паводзін адміністрацыі прымалага стадыёна і міліцыі на сектар патрапіла толькі частка людзей. Астатнія ж зялёна-белыя, якія не прайшлі на стадыён з-за няправільных суколак, шалікаў і проста, таму што з Гомелю, размясціліся на ўзгорачку каля стадыёна. Такім чынам "неафіцыйны" фан-сектар сабраў парадку 65 чалавек і 45 на стадыёне. Але як пасля апынулася ў якасці падтрымкі ад гэтага толькі выйгралі. Сталыя пераклічкі, сумесныя зарады і песні. Шыза была нон стопам. Што ж да гаспадароў матчу... сектар у чалавек 15-20 з зарадамі раз у 10 хвілін і без банараў. Па канчатку гульні ўся каманда падыходзіць спачатку да фан-сектару на стадыёне, а потым і да ўзгорачка і цісне кожнаму руку і дзякуе за падтрымку. Такія моманты запамінаюцца надоўга і яшчэ больш умацоўваюць наша адзінства! |