Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

21 тур. 18 жніўня. ФК Гомель - батэ (барысаў) 3:2

Пасля хатняй паразы і невыразнага выязнога матчу ўсім зялёна-белым жадалася ўбачыць сапраўдны футбол у выкананні нашага ФК. А бо матч быў з "вечнымі сябрамі", то гэтага жадалася ўдвая. Адпаведны "градус" прысутнічаў да і пасля матчу, на стадыёне і за яго межамі. Аднак госці ад "ветлівага прыёму" адмовіліся, а «шашлыкі» засталіся адмакаць ў соўсе да наступнага разу, так бы мовіць. З ультры да гульні было падрыхтавана палатно з малюнкам фанатаў і футбалістаў на фоне "Цэнтральнага", і расцяжка "КАЛІ МЫ АДЗІНЫЯ - МЫ НЕПЕРАМОЖНЫЯ!" І вось ужо да сярэдзіны першага тайма Гомель забівае гол, які адгукаецца апантанасцю на трыбунах. "Цэнтральны" на гэтым матчы, дарэчы, паставіў абсалютны рэкорд наведвальнасці чэмпіянату - 7600. Аднак батэ не прымусіў сябе доўга чакаць і адквітаў адзін гол. 1-1 пасля першага тайма. Пасля перапынку зялёна-белы віраж адрозніўся крэатывам у выглядзе надзіманай паненкі ў ружы батэ, прывязанай за шыю да парэнчаў аднаго з балконаў(спасылка да гісторыі пра канчатак "вечнага сяброўства" так бы мовіць). Дадзены крэатыў выклікаў кучу валтузні паліцаяў поруч сектара і, як ні сумна, гала ў нашы вароты. Як "гумовай Зіне" не наканавана было доўга вісець пад віражом, так і батэ не наканавана было доўга весці ў ліку)) Дакладны ўдар Кірыльчыка і 2-2! Чарговая бура эмоцый на трыбунах з голаснымі скандаваннямі прозвішча капітана. За 15 хвілін да канца гульні на поле выходзіць выхаванец нашага дубля малады Аляксандр Янчанка, якому наканавана было стаць героем гэтага дня. Страціўшы мяч у простай сітуацыі, ужо ў наступным нападзе замыкае галавой прастрэл і 3-2! Заставалася гуляць яшчэ 5 мінуць і стараннямі суддзі дадалі яшчэ 4. Але "Гомель" паспяхова вытрымаў націск. Валявая перамога над прынцыповым супернікам і да таго ж 2 раз у гэтым сезоне. Дзякуй, хлопцы! Дзеля такіх момантаў варта жыць!

















GWF © 2008 (developed by Pack)