У гарачы нядзельны дзень на гульню з лідарам нашага чэмпіянату зялёна-белы віраж паставіў, мабыць, антырэкорд наведвальнасці – 120 чалавек. Аднак, шыза была на нармалёвым узроўні, асабліва пасля «водных працэдур» з пластыкавых бутэлек, каб хоць неяк выратавацца ад палючага сонца. З ультры – новыя двуручнікі, два з якіх былі прысвечаны Моце і Сяржуку (цяпер гульцам Шахцёра). Да гэтых людзей зялёна-белыя заўсёды будуць ставіцца з павагай, у якой камандзе яны б не гулялі. У гэтай гульні нашым гульцам, нажаль, ізноў не павезла. 0-1 пасля фінальнага свістка. Сяржук і Моця поруч нашага сектара з узаемнымі апладысментамі. Таксама зялёна-белым атрымалася пагаварыць і зрабіць парачку фота на памяць з Сяржуком пасля гульні за стадыёнам. Спадзяемся, што ў наступным сезоне гэтыя два гульца зноў вярнуцца ў наш родны ФК. |