Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

10 тур. 24 траўня. батэ (барысаў) - ФК Гомель 1:2

Заключная гульня 1 круга накіравала зялёна-белых у населены пункт «вечных сяброў» Барысаў. Не гледзячы на будны дзень і пагодныя ўмовы госцевы сектар сабраў каля 80 чалавек. Гаспадары, якія абяцалі ветлівы прыём і «шашлыкі», так і не прапанавалі нават наймалога перакусу да матчу галодным за паўдня гасцям. Сам жа матч прынёс проста буру выдатных эмоцый. У сярэдзіне першага тайма 0-1, затым 1-1 і ў дададзены час 1-2! Уся каманда ў сектара са шквалам пазітыва з двух бакоў. Мы выйграём у барысаве! Для даведкі: у першы раз за апошнія 11 гадоў. Шыза ўвесь матч нон-стоп. Хто не быў у гэты дзень на сектары, той шмат страціў. Дзякуй хлопцам за гэты матч, такія гульні надоўга застаюцца ў сэрца і ў памяці. «Мы ніколі не стомімся паўтараць…»))









GWF © 2008 (developed by Pack)