Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

3 тур. 13 красавіка. Шахцёр (Салігорск) - ФК Гомель 0:1

На выезд у Салігорск абралася не меней 75 фанатыкаў. Адна частка дабіралася на аўтобусе пад канвоем амапа і традыцыйным у такім разе шмонам пры ўваходзе. У выніку былі выняты некалькі стыкераў. Мабыць праваахоўнікі баяліся, раптам яны заснуць, а ім вокі залепяць))). Другая частка - гэта сабакары, якіх прыкаціла каля 25. Ну і трэцяя група - гэта сталічныя зялёна-белыя. Жадалася б адзначыць, што атмасферу ў вандраванні робіць кампанія выездзюкоў. І на гэтым выездзе атмасфера была на вышыні. Да гэтага матчу было падрыхтавана 2 палатна, прысвечаныя Матвейчыку і Астоічу, якія нажаль пакуль выступаюць не за Гомель. І калі "Матвейчык" быў у рэестры, то вось "Астоіч" з-за бюракратыі праваахоўнікаў не быў занесены. Пранеслі самастойна. Пасля размінкі і Моця і Сяржук падыходзілі да зялёна-белых, былі рады сустрэчы. Госцевы сектар памкнуўся аператыўна і падтрымка пачалася з першай хвіліны матчу. Усё было на вышыні: гучна, суладна, практычна нонаў ступняў, нават не ўвесь рэпертуар паспелі адшызець. Гарнякі ў першым тайме спрабавалі перакрыкваць, але дарэмна, а ў другім і зусім патухлі. Мы ж пасля гала Канцавога выкладваліся, як той казаў, "за сябе і тых, хто не прыехаў". І вось перамога, каманда падыходзіць дзякаваць за падтрымку. Гучыць зарад "малайчыны!" і паднімаюцца палотны Сяргею і Сяржуку і пачаўся тупняк з боку "людзей у чорным". Патрабавалі аддаць ім "Астоіча". Усюды ім Гес здаецца)) Але ўсё, разрулявалі і палатно з Сержуком засталося ў зялёна-белых. Доўгачаканая першая перамога Гомелю пад кіраўніцтвам Меркулава. Будзем спадзявацца, што зараз іх будзе пабольш))










GWF © 2008 (developed by Pack)