Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

2 тур. 8 красавіка. ФК Гомель - Нафтан (Наваполацк) 1:1

Першая хатняя гульня сезону на "Цэнтральным", якую ўсе так чакалі цэлую зіму. Аднак, як высвятлілася, зіма яшчэ не зусім скончылася) Акрамя "падарунку" ад БФФ (гульня ў панядзелак), надвор'е паднесла яшчэ адзін. Поле "Цэнтральнага" не было гатова і гульню перанеслі на "Дзіцячы". Ёмістасць гэтага стадыёна каля 1000. Адпаведна свята "адкрыцця футбольнага сезону" ў Гомелі не адбыўся. Мора ахвотнікаў так і засталіся назіраць гульню за плотам. Фанатыкаў жа "ласкава" змесцавалі за варотамі ў скрынцы для міні-футбола, дзе збудавалі пастамент з драўляных паддонаў. Так што ўбачыць футбол з гэтай дыслакацыі было вельмі праблематычна. Паспрабавалі кампенсаваць шызай)) На ўваходзе ж на гэты, так бы мовіць, сектар "людзі ў чорным" выдавалі хіты: "Тут толькі для фанатаў! Ты фанат? Чаму без атрыбутыкі?". Так што навошта зараз усе гэтыя заклікі "ўсё на ружах", "усё на колерах"… АМАП зараз "у тэме" і ўсё разруліць)) Ад матчу ўсё чакалі доўгачаканай перамогі, дарэчы, Гомель пад кіраўніцтвам нашага новага галоўнага трэнера Аляксея Меркулава, яшчэ ні разу не перамагаў у афіцыйных сустрэчах. Аднак, жаданні не спраўдзіліся. 1:1 пасля фінальнага свістка. Каманда з падзякай за падтрымку поруч сектара. Ён, дарэчы, сабраў у гэты дзень каля 250 зялёна-белых.











GWF © 2008 (developed by Pack)