Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

1/4 кубка Беларусі. 17 сакавіка. ФК Менск - ФК Гомель 3:2

Сезон пачаўся як звычайна з гульняў 1/4 Кубка краіны. Як заўсёды БФФ «забылася», што ў нас усяго адзін крыты футбольны манеж і знаходзіцца ён у сталіцы. Выходныя мелі быць насычанымі – 4 матчу ў адным і тым жа месцы за 2 дня, што прадвесціла «звычайны рух» вакол манежа. Квіткі на ўсе магчымыя варыянты цягнікоў да Менска былі раскуплены ўжо да чацвярга. Аднак прырода ўнесла свае карэктывы ў гэта «свята» футбола… Цыклон «Хаўер» абрынуў неверагодную колькасць снега на ўсю краіну, у сувязі з чым дабрацца да Менска стала вялікай праблемай. У гэту "праблему" патрапіў і наш ФК. Камандны аўтобус затрымаўся пад сталіцай. У выніку матч перанеслі з суботы на нядзелю і зроблена гэта было ў 22:00!!! Так што немалую частку зялёна-белых дадзеная навіна заспела ўжо па шляху ў сталіцу, а некаторыя ўжо прыехалі туды яшчэ ў пятніцу))… Асноўная ж частка, якая разлічвала з'ехаць ранішнім цягніком, правяла рэштку ночы на вакзале, спрабуючы абмяняць квіткі. Нягледзячы на ўсе гэтыя акалічнасці, госцевы сектар сабраў каля 170 зялёна-белых, што было прыемнай нечаканасцю. Менскія «праваахоўнікі ў чорным», як заўсёды адрозніліся сваёй неадэкватнасцю. Так што шматлікія зялёна-белыя патрапілі на сектар толькі да сярэдзіны першага тайма. Мабыць, у іх самамэта: зрабіць пабольш дробных поскудзяў фанатам. Толі з-за пачуцці ўласнай недасканаласці, толі проста з-за ідыятызму… Што можна сказаць па самым матчы, уласна… 0-2 пасля першага тайма, і шыза была проста на вышэйшым узроўні, за ўсё міжсезонне, як гаварыцца. У другім лік стаў імкліва змяняцца не ў нашу карысць. 2-2 у канцу матчу і 2-3 пасля фінальнага свістка… Крыўдна, але хлопцы секліся да канца, завошта ім і дзякуй. «Адкрыццё сезону» атрымалася, мякка сказаць, не самае ўдалае. Нагонім па ходзе))




GWF © 2008 (developed by Pack)