Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

GWF віншуе. 29 снежня. Зялёна-белыя віншуюць дзяцей

Па склаўшайся добрай традыцыі зялёна-белыя кожны год наведваюць Гомельскі дзіцячы дом і робяць яго выхаванцам падарункі. Менавіта ў такія моманты мы ўсё павінны быць разам, і яно так і ёсць, што не можа не цешыць) З гутаркі з дырэктарам дзіцячага дома зялёна-белыя высвятлілі "аб'ект першай неабходнасці": акно ПВХ у групу для самых маленькіх выхаванцаў. Але для малянят гэты падарунак хоць і вельмі неабходны, аднак тактыльна не адчувальны)) Так што ў дзень прыходу былі набыты яшчэ і смачныя падарункі дзецям: садавіна, саладосці, тарты і г.т. У гэты раз больш увагі было нададзена менавіта тым, хто ў ёй больш за ўсё мае патрэбу - маленькім выхаванцам. Кожны з дзяцей мог абраць для сябе свайго ўласнага зялёна-белага Дзеда Мароза, балазе ў іх колькасці недахопу не было. Нам жа ў падарунак дзеці чыталі вершы, спявалі песні і проста ўсміхаліся. Асобны рэспект жадалася б вылучыць Сяргею Матвейчыку і яго жонцы, якія і ў гэты раз па ўласнай ініцыятыве наведалі дзіцячую хату разам з намі і ўнеслі сваё ўкладанне ў гэту высакародную справу. Дзякуй усім, хто быў, усім хто здаваў фінансы і наогул усім, хто хоць неяк паўдзельнічаў.











GWF © 2008 (developed by Pack)