Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

24 тур ФК Гомель - БАТЭ (Барысаў) 0:2

У гэты дзень у Наш горад завітала беларуская зорка ЛЧ. Гэта можна было бачыць па нязвыкламу ажыятажу вакол білетных кас перад самым пачаткам матчу - адразу станавілася зразумела, што ўсе гэтыя асобы, у такіх небывалых для апошняга часу колькасцях, прыйшлі наглядаць за гульнёй барысаўскага футбольнага клуба з чатырох літар. Упэўніцца ў вернасці зробленых высноў можна было ўпэўніцца ўжо ў канцы другога тайма, калі гэтыя гомельскія “аматары футбола”, не чакаючы фінальнага свістка, дружнымі калонамі пакідалі "Цэнтральны". Хоць і іх у нейкай меры, таксама, можна зразумець: пасля гульні якую паказаў ФК Гомель у першым тайме - ўсім вельмі моцна верылася ў цуд, але ўжо пасля 59 хвіліны стала ясна, што аніякага цуду сёння не будзе. Яшчэ ў гэты дзень варта адзначыць добры ўзровень шызы зялёна-белага сектара. Нягледзячы на паразу, каманда амаль у поўным складзе падышла да сектара і падзякавала за падтрымку. Гэтак жа нядрэнна на працягу ўсёй гульні глядзеліся і прыезджае супарцеры, якія нажаль, для некаторых зацікаўленых жыхароў горада Гомеля, з'явіліся пад самы пачатак матчу ў суправаджэнні супрацоўнікаў МУС.





GWF © 2008 (developed by Pack)