Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

31 тур. 10 лістапада. Дынама (Менск) - ФК Гомель 1:0

Насі вусы, ня сцы! Гэты выязны матч з Дынама стаў у сутнасці вырашаючым лёс трэцяга месца чэмпіянату і месца ў Еўра кубках у наступным годзе. На выезд у Менск адправілася каля 200 зялёна-белых. Дарога прайшла ў прыпынках ДАІ ў кожнай з абласцей, з пытаннямі "куды ямо?" і наступным перапісам. Зараз «адлоў» заўзятараў, якія едуць на футбол стаў для міліцыі прамы-ткі адмысловай аперацыяй... Менская міліцыя сустрэла, як заўсёды сваімі ўласнымі "новаўвядзеннямі", забаронай на слова "ультрас" на шаліках, суколках і банарах (не гледзячы на тое, што яны ёсць у афіцыйным рэестры). Поле і стадыён, мякка кажучы, пакідалі жадаць лепшага. Як такія стадыёны дапушчаюцца да ўдзелу ў чэмпіянаце наогул не зразумела, аднак што ёсць, то ёсць. Гульня пакінула ў цэлым толькі адмоўныя эмоцыі. Ніякай барацьбы і волі да перамогі, нажаль, на поле каманда не паказала. Мабыць, медалі ім былі патрэбныя менш, чым усім нам… А вось атмасфера на госцевым сектары, пакінула толькі пазітыў. Сектар "на вусах", падняты на трыбуне незарэгістраваны банар (што вялікая рэдкасць па цяперашніх часах) і дыхтоўная шыза, не гледзячы на адбывалае на поле. Пасля фінальнага свістка 1:0 і шанцы на медалі набліжаюцца да нуля…








GWF © 2008 (developed by Pack)