Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

30 тур. 4 лістапада. ФК Гомель - Тарпеда (Жодзіна) 3:0

У параўнанні з мінулай хатняй гульнёй шыза на нядзельным матчы была на парадак вышэй, чаму спрыяў больш якаснае напаўненне сектара. За 4 тура да канца наш ФК усё яшчэ мае добрыя шанцы на медалі гэтага сезону. Не гледзячы на ўсе "дробныя поскудзі" з боку шэрых, каля 250 зялёна-белых запоўнілі хатні віраж. Галасавая падтрымка ўвесь матч нон-стоп. Да канца першага тайма наш ФК вядзе 1:0, а госцевы сектар запоўнілі каля 60 госцяў з Жодзіна. Напачатку другога тайма ў штрафной збіваюць Казеку, пенальці. Мяч на кропцы, трыбуны замерлі, і тут згасае святло на стадыёне і яго наваколлях… Святло ў выніку адсутнічаў каля 10 хвілін. Аднак, трыбуны не нудзіліся, шыза працягвалася пад святло мабільных прылад усіх гледачоў. Святло з'явілася, пенальці рэалізаваны, 2:0. Да канца матчу яшчэ адно пенальці. Вынік 3:0 на нашу карысць. За дзень да асноўнай сустрэчы нашы дублёры, абгуляўшы дублёраў з Жодзіна, сталі датэрмінова чэмпіёнамі ў першынстве дублёраў. Хлопцы, віншуем, вы лепшыя!




GWF © 2008 (developed by Pack)