Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

26 тур. 29 верасня. ФК Менск - ФК Гомель 1:1

Дзядок "Дынама" зноў у гэтым сезоне прыняў зялёна-белую тарсіду, якой было больш 100 чалавек (аўтобус+аўта+цягнікі+менскі філіял, які ўсё расце і расце)). Намінальных гаспадароў чуваць было, толькі калі госцевы сектар змаўкаў, а рабіў ён гэта рэдка, усімі сіламі ствараючы атмасферу хатняга матчу. Рэдка калі суддзі нам спрыяюць, але і ў гэтай сітуацыі ФК Гомель выпускае рэальную магчымасць узяць 3 ачка і працягнуць барацьбу за медалі… Па дарозе дахаты зламаўся адзін з аўтобусаў з зялёна-белымі. Прыемнай неспадзеўкай стала з'яўленне аўтобуса каманды. Гульцы, пазнаўшы пра здарэнне, вярнуліся назад і ўпісалі ўсіх да сябе, не гледзячы на вялікі перагруз і недахоп месцаў. Менавіта ў такіх момантах выяўляецца праўдзівае стаўленне паміж камандай і заўзятарамі. Гульцам рэальная павага. Нягледзячы на вынікі, на поспехі і няўдачы мы заўсёды разам і толькі разам мы пераможам!






GWF © 2008 (developed by Pack)