Вітаем усіх зялёна-белых! Сайт будзе працаваць пакуль у тэставым рэжыме архіва матэрыялаў. Усе актуальныя навіны ў нашых сацсетках.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

25 тур. 22 верасня. ФК Гомель - Нафтан (Наваполацк) 2:0

Абяцаныя ў Мазыры "наступства" з боку шэрых прымусілі сябе чакаць каля двух тыдняў. Зялёна-белых адразу пачкамі сталі выклікаць па месцы жыхарства да ўчастковых для складання нейкіх незразумелых пратаколаў. Затым ужо ўсім па стандартнай схеме і без варыянтаў: позва, суд, штраф у 1 мільён. Прызначаным "арганізатарам" далі суткі.. Аднак, шэрым гэтых афіцыйных "мер адплаты" апынулася мала. Адмыслоўцы ў "дробных поскудзях" апынуліся прафесіяналамі сваёй справы. Перад чарговай хатняй гульнёй аўтазак перад сектарам і татальны "агляд" з прыхільнасцю і параўнанне твараў з фоткамі з Мазыра. Нягледзячы на гэта сектар збірае каля 150 "падонкаў і адмарозкаў". Падтрымка пры паўпарожнім Цэнтральным была хвацкай, новы зарад "палескі стыль" заходзіць на ўра. Перамога! Нарэшце! Нафтана прыехала трохі і да ўсяго нашы "доблесныя" праваахоўнікі не далі выважыць ім банара, але падтрымлівалі выдатна, у нашых паўзах выдавалі выразна і гучна.



GWF © 2008 (developed by Pack)