Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

23 тур. 2 верасня. ФК Гомель - батэ (барысаў) 1:2

Да матчу з "вечнымі сябрамі" падрыхтоўка вялася працяглы час. Нажаль не ўсё тое, што было задумана, атрымалася рэалізаваць на сектары. Нават зусім "бяскрыўдная" і ўсім зразумелая ўльтра, прысвечаная чарговым угодкам нашага любімага горада, была на палову "зарэзана" цэнзарамі ў пагонах. Па ходзе прыйшлося ўсе некалькі спрашчаць і перарабляць. Аднак, адкінуўшы нюансы, атмасферы матчу гэта ніяк не сапсавала). 12,13 сабралі каля 400 зялёна-белых. Да матчу былі ўсталяваны дадатковыя стойкі на 13, так што банарная лінія выглядала ўжо больш скончанай. Напачатку матчу маляваная і выразная панарама горада з надпісам "Горад, у якім нарадзіўся. Гісторыя, якой ганаруся!" і модульныя зялёна-белыя палосы. На працягу матчу вялікія і малыя сцягі, а таксама двухручнікі, колькасць якіх ад матчу да матчу толькі павялічваецца. Забіваем першымі і стадыён выбухае "Е5 батэ, Е5!")) На працягу ўсяго матчу "на ўра" заходзяць песні пра "дзядзьку толю нетрадыцыйнай арыентацыі" і мноства іншых "вітальных" песень для "вечных сяброў". Сапраўднае супрацьстаянне на поле і на трыбунах, барацьба, драйв, агрэсія, нянавісць, сарваныя галасы... Але, нажаль, фартуна зноў усміхнулася ванільнай "усімі каханай камандзе".














GWF © 2008 (developed by Pack)