Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

22 тур. 26 жніўня. ФК Гомель - ФК Нёман (Гродна) 1:1

У перадпачатку чарговай хатняй гульні ўсе зялёна-белыя былі ашаломлены нечаканымі навінамі пра тое, што наш ФК адмовіўся ад паслуг адразу некалькіх гульцоў. Двое з іх - гэта Сяржук Астоіч і Аляксей Цімашэнка. Гульцоў проста паставілі перад фактам, што ў іх паслугах не маюць патрэбу… Аляксей - выхаванец нашага футбола, наш зямляк, які прайшоў доўгі і цярністы шлях да асноўнага складу ФК Гомель. Сяржук - сапраўдны чалавек і прафесійны галкіпер, шчыра і з усёй душой падыходны да сваёй справы, які за апошнія 2 гады стаў па-сучаснасці сваім. Гэта застаецца "без каментароў" з нашага боку і на сумленні галоўнага трэнера і кіраўніцтвы. Ад усіх зялёна-белых выяўляем велізарную павагу хлопцам і спадзяемся ў будучыні яшчэ ўбачыць іх у складзе нашага ФК. Перад вылетам Сяржука на радзіму ў Сербію, зялёна-белымі былі арганізаваны невялікія праводзіны "нашага ўлюбёнца". Уручаны падарункі ад руху і падораны сербскі сцяг, які грэў яму душу на нашым сектары ўвесь гэты час. Дзякуй, Сяржук! Што да матчу, фанацкі віраж сабраў каля 180 зялёна-белых з шызой на сярэднім узроўні. Каманда пры адносна добрай гульні выпусціла 100% перамогу, прапусціўшы ў другім тайме гол.





GWF © 2008 (developed by Pack)