Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

Ліга Еўропы, 3 раўнд. 2 жніўня. ФК Гомель - ФК Ліверпуль (Англія) 0:1

На гэты знакавы ва ўсіх адносінах матч кожны рыхтаваўся па-рознаму... Будучыя зялёна-белыя ангельскія выездзюкі ўжо адразу пасля матчу з Рэновай падалі дакументы на афармленне ангельскай візы. Памятая аблом з выездам у мінулым крузе, разлічвалі цяпер ужо толькі на свае сілы… Кіраўніцтва ж нашага ФК вырашыла спыніць супрацоўніцтва з улюбёнцам зялёна-белых Сердянам Астоічам. Гэта навіна стала неспадзеўкай не толькі для заўзятараў, але і для самага футбаліста… Гарадскія ж улады вырашылі "ссекчы капусты па хуткім" і ўсталявалі на квіткі еўрапейскі кошт. У раёне стадыёна было хутка ўсё адрамантавана, пафарбавана, пакошана і вымецена. Бэк ін ЮЭСЭСА))) Шляхам дамоўленасці з кіраўніцтвам стадыёна, было дасягнута дамова пра продаж квіткоў на 12 сектар толькі актыўным заўзятарам, а вось на 13 сектар кошт быў усталявана на 30% больш. Гэта затупа ў наступстве і не дазволіла на матчы расцягнуцца зялёна-белым на ўвесь віраж, а стаяць толькі на 12, як "масліны ў слоіку". Мітусня з купляй квіткоў літаральна захліснула ўвесь горад. У першы дзень продажаў чаргу займалі з ночы. Але мітусня першага дня прайшла і ў наступныя дні квіткі можна было вольна набываць у касах)) Як заўсёды, па стандартнай "савецкай" схеме, палова квіткоў была аддадзена на распаўсюд у прафзвязы прадпрыемстваў і арганізацый. Г.зн. праз прафзвяз чалавек мог набыць квіток на 50% менш, чым у касе стадыёна. Але вось ці трэба квіток гэтаму чалавеку?.. Па выніку ўсіх гэтых нюансаў і неспрактыкаванасці кіраўнікоў розных масцяў праводзіць мерапрыемствы падобнага рангу, абсалютнага аншлагу ў дзень матчу не атрымалася. На гульні прысутнічала каля 12-13 тыс. А вось эмацыйны складнік матчу пакінула проста буру пачуццяў. 12 сектар выдаваў, напэўна, самую лепшую шызу за апошнія пары гадоў. Шчыльнячком на сектары змясцілася каля 300 зялёна-белых. Для такіх коштаў на квіткі колькасць людзей вельмі ўзрадавала. На матч была падрыхтавана маляванае палатно ў форме маркі з малюнкам гульца Гомелю, які забівае гол Ліверпулю і тэкставік "Час увайсці ў гісторыю". З самага пачатку матчу нашы хлопцы літаральна секліся на поле, ніколькі не губляючыся на фоне знакамітага суперніка. За гульню было створана мноства 100% галявых момантаў у варот ангельцаў, аднак дзесьці нервы, а дзесьці недахоп спрактыкаванасці так і не дазволіла забіць нашым гульцам у гэтай гульні… А вось Ліверпуль выявіў прафесіяналізм і рэалізаваў, мабыць свой адзіны шанец. Увесь матч плячом да пляча з зялёна-белымі правёў Сяржук Астоіч, што стала для ўсіх рэальнай неспадзеўкай. Такія ўчынкі ад шчырага сэрца бяруць за душу і дадаюць запалу абсалютна ўсім адданым заўзятарам. Менавіта для Сяржука да гэтага матчу быў падрыхтаваны тэкставік "Ён лепшы, каго мы ведаем!" на фоне сербскага сцяга і яго фатаграфіі. Пасля фінальнага свістка 0:1. Не гледзячы на паразу, эмоцыі ад гульні засталіся дадатныя, як і вера ў рэальнасць праходу ў наступны раўнд.













GWF © 2008 (developed by Pack)