Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

Ліга Еўропы, 2 раўнд. 26 ліпеня. ФК Гомель - ФК Рэнова (Македонія) 0:1

На гэты раз квіткі ўжо каштавалі ледзь даражэй, чым на мінулы раўнд. І адкрыта кажучы вялікай гледачовай цікавасці дадзеная гульня не выклікала ні ў звычайных гледачоў, ні, мяркуючы па ліку, у саміх футбалістаў. Мабыць, пасля навіны пра тое, што ў наступным 3 раўндзе каманда пераможца нашай пары павінна гуляць з ФК Ліверпуль, усе ўжо ўяўна паляцелі на тыдзень наперад… Аднак у македонцаў былі іншыя думкі на гэты конт. Як вынік 0:1 перамога Рэновы. Шыза ўвесь матч на добрым узроўні не гледзячы на лік. Задачу выйсця ў наступны раўнд хлопцы ўсё ж выканалі, завошта ім вялікае дзякуй! Да нас едзе Ліверпуль! Пары гадоў назад такое магло прысніцца толькі ў сне, а цяпер гэта рэальнасць. Мары ўсё ж калі-небудзь, ды спраўджваюцца!))




GWF © 2008 (developed by Pack)