Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

1/16 кубка Беларусі. 22 ліпеня. ФК Полацк - ФК Гомель 1:1 (6:7)

Паміж матчамі 2 раўнда Лігі Еўропы ФК Гомель адправіўся на выезд у Полацак, дзе ў 1/16 Кубка сустрэўся з мясцовым ФК Полацак адпаведна)) Бо асноўны склад каманды павінен быў рыхтавацца да зваротнай гульні, было прынята рашэнне, што на гэты матч адправіцца дубль, узмоцнены некалькімі гульцамі асноўнага складу. Падтрымаць нашу моладзь у такім адказным заданні ў Полацак адправілася каля 50 зялёна-белых. Гульня атрымалася вельмі эмацыйнай. Шыза на працягу ўсяго матчу на добрым узроўні. 0:0 у асноўны час. У дадатковае на першых хвілінах забілі нашы хлопцы, на апошняй хвіліне дададзенага часу прапусцілі... па пенальці спачатку ляцелі 2:0, зраўняліся пры 5:5, потым 6:6 і Саковіч бярэ пенальці, Цімашэнка афармляе перамогу 6:7!!! Малайчыны хлопцы!





GWF © 2008 (developed by Pack)