Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

Ліга Еўропы, 1 раўнд. 12 ліпеня. ФК Гомель - ФК Вікінгур (Фарэры) 4:0

Да зваротнай гульні з ФК "Вікінгурам" была падрыхтавана вялікая і якасная ўльтра, прысвечаная старту нашага ФК у Лізе Еўропы. Пасля шматтыднёвых паходаў па кабінетах, выпраўленняў і шматлікага іншага быў узгоднены эскіз вялікага палатна 20 х 6 метраў. У гэты будны летні вечар віраж сабраў каля 280 зялёна-белых. Для Лігі Еўропы колькасць не такая ўжо і вялікая, аднак, як і ў мінулай гульні з Менскам, шыза была на выдатным узроўні. Напачатку матчу было паднята палатно і зялёна-белыя плашчакі. Па ходзе матчу дзвуручнікі, вялікія і малыя сцягі. Візуальна сектар глядзеўся шыкоўна. Нарэшце-ткі атрымалася дамагчыся дазволу на вывешванне новага банара "1989", які рабіўся менавіта да дня нараджэння руху і павінен быў вісець яшчэ ў траўні. Каманда перамагла 4:0, выканаўшы задачу па выйсці ў 2 раўнд Лігі Еўропы.









GWF © 2008 (developed by Pack)