Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

Ліга Еўропы, 1 раўнд. 3 ліпеня. ФК Вікінгур (Фарэры) - ФК Гомель 0:6

Такім чынам, наш ФК сёлета пачаў свой шлях у Лізе Еўропы з 1-га кваліфікацыйнага раўнда. У супернікі нам дастаўся ФК "Вікінгур" з экзатычнай ва ўсіх адносінах краіны пад назвай Фарэрскія выспы, з насельніцтвам каля 50 тыс. чалавек, афіцыйна змешчаныя ў юрысдыкцыі Даніі. Супернік папытаў праз УЕФА перанесці гульню з 5 ліпеня на 3, у сувязі з тым, што ў іх там, на выспах толькі 1 стадыён дапушчаны для гульняў, а 5 ліпеня там будзе гуляць нейкая другая фарэрская каманда, таксама прымаючая ўдзел у ЛЕ. Увогуле, у Еўропе асоба нікога не хвалюе якія там у Беларусі расклады, галоўнае каб чальцам Еўрасаюза было зручна)) Выязная гульня з Мазыром (1.07) у выніку была перанесена на верасень. Такім чынам, да вылету "туды не ведаючы куды" засталося каля тыдня. У сувязі з тым, што найблізкае пасольства дадзенай дзяржавы знаходзіцца ў Маскве, а часу менш тыдня, зрабіць візу ахвотнікам-выездзюкам быў шанец толькі праз ФК. Па выніку выляцець атрымалася толькі аднаму зялёна-беламу, якому дадзеная паездачка стрэліла пад 1К зеляні. Гэта, мабыць, самы далёкі выезд (па адлегласці) за ўсю гісторыю нашага руху. Завошта выездзюку, як той казаў: "рэспектуха, братуха!". З яго слоў, уражанняў маса, там рэальна ёсць, што паглядзець і чаму здзівіцца. Фота справаздачу было абяцана запілаваць па прыходзе музы)) Будзем чакаць… Па выніку наша каманда выйграла 0:6, забяспечыўшы сабе надзейны зачын на хатнюю гульню.








GWF © 2008 (developed by Pack)