Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

15 тур. 23 чэрвеня. Нафтан (Наваполацк) - ФК Гомель 0:1

Трэці выезд "серыі" меў быць у Наваполацк, з якім наш ФК гуляе вельмі, так бы мовіць, напружана. Варта нагадаць, што менавіта Нафтан "не пусціў" па пенальці наш клуб сёлета ў фінал кубка. Выезд для зялёна-белых прайшоў у традыцыйных экскурсіях па храмах і выбітнасцям старажытнага Полацку . Перад матчам было ўладкована невялікае шэсце да стадыёна з дымамі і шызай. Міліцыя на стадыёне паводзіла сябе вельмі адэкватна, што ў цяперашнія часы вялікая рэдкасць. Для 30 зялёна-белых на госцевым сектары шыза на вельмі добрым узроўні. Яшчэ адна выязная перамога 0-1. Каманда ў поўным складзе поруч сектара пасля фінальнага свістка.



GWF © 2008 (developed by Pack)