Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

13 тур. 11 чэрвеня. ФК Гомель - Шахцёр (Салігорск) 1:1

Цуды календара ў гэтым сезоне проста не перастаюць дзівіць. Пасля амаль месячнага перапынку футбол на "Цэнтральны" вярнуўся ў… панядзелак. Тым не менш, нават у будны дзень на гульню з Шахцёрам віраж сабраў каля 300 зялёна-белых. Шыза ўвесь матч на добрым узроўні. Зялёна-белыя сцягі, дзвухручнікі, якіх з кожнай гульнёй становіцца ўсё больш, значна ажыўляюць сектар і надаюць яму рэальныя фарбы. Гульня разгортвалася для нас як нельга лепш. 1-0 ужо ў першым тайме, да 90 хвіліны лік не змяніўся. Аднак, як той казаў, у футбол гуляюць да апошняй секунды. На 92-й хвіліне Шахцёру атрымоўваецца забіць зваротны мяч і 2 ачка сплываюць ад нас у невядомым кірунку… А шчасце было так блізка)) Нягледзячы на эмоцыі, пасля фінальнага свістка каманда падышла да сектара падзякаваць за падтрымку. І ў горы і ў радасці зялёна-белыя заўсёды павінны быць разам.








GWF © 2008 (developed by Pack)