Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

Турнір GWF23. 9 чэрвеня. Турнір па міні-футболу GWF23.

9 чэрвеня прайшоў наш штогадовы турнір, прысвечаны 23 дню нараджэння гомельскага Фан-руху "GWF23". Перад пачаткам турніру невялікі спіч прамовіў наш самы стары фанат М-ня. Ён адзіны дагэтуль "у ладу" з тых хлопцаў, якія прабілі першы выезд у Магілёў 9 траўня 1989. Для ўсіх нас такія людзі яшчэ адно пацверджанне таго, што зялёна-белы агонь у сэрца не згасае ніколі і ўзрост гэтаму не перашкода. У турніры прынялі удзел 14 каманд. Акрамя гомельскіх каманд у турніры бралі ўдзел нашы сябры з Магілёва, Масквы і Рэчыцы. Каманды былі падзелены на дзве групы, 1 і 2 месца ў групе выходзілі ў паўфіналы (выніковая табліца прысутнічае на фота). Жадалася б адзначыць, што з кожным годам узровень футбольнага складніку турніру значна расце. У групах практычна не было відавочных аўтсайдараў і ўсе гульні праходзілі ў зацятай, а часам нават разлютаванай барацьбе. Камусьці павезла больш камусьці менш. У выніку ў паўфіналах сустрэліся 8-ка Crew (Гомель) - OldSchool (Гомель), RBFans (ЦСКА) - Рэвольт (ЦСКА). Гульні прайшлі ў бескампрамісным супрацьстаянні, з якога ў фінал выбіліся OldSchool (Гомель) - RBFans (ЦСКА). Матч за 3-е месца па напале не саступіў бы і фіналу, напераменку каманды вялі ў ліку і параўноўвалі яго. Пасля фінальнага свістка 2:2, у серыі пенальці ўдачлівей апынуліся хлопцы з 8-ка Crew. Фінал жа турніру не быў багаты на галы, па выніку 0:0 і зноў серыя пенальці… Фартуна ў гэты дзень была на боку нашых госцяў з Масквы, з чым іх і віншуем:)) Пасля турніру адбылося барбекю-шашлык-автарпаці на беразе Сожа. Дзякуй усім арганізатарам, удзельнікам, гасцям і ўсім зялёна-белым! Толькі разам мы пераможам!
















GWF © 2008 (developed by Pack)