Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

11 тур. 18 траўня. ФК Неман - ФК Гомель 0:3

На госцевы сектар у Гарода, дабраліся 45 зялёна-белых. Нядрэнная лічба, зыходзячы з таго, што матч праходзіў у пятніцу. Перад сектарам здымка ўсіх персанальна на відэа з пытаннямі: імя/прозвішча, прапіска, месца працы, месца нараджэння. Як заўсёды гарадзенская паліцыя ў сваім маразматычным стылі… Шыза добрая, практычна без перапынкаў. З-за дыскваліфікацыі А. Кубараў матч правёў на трыбуне. Не гледзячы на гэта, а можа быць і дзякуючы гэтаму)), каманда зрабіла патрэбны вынік на працягу 15 хвілін (0:3) і да канца матчу ўжо гуляла ў сваё задавальненне. Пасля фінальнага свістка каманда падыходзіць да сектара і дзякуе за падтрымку.




GWF © 2008 (developed by Pack)