Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

7 тур. 29 красавіка. ФК Менск - ФК Гомель 1:2

Выезд у Менск нарэшце-ткі выпаў на выходны дзень. Госцевы сектар сталічнага стадыёна "Дынама", які цяпер з'яўляецца хатняй арэнай ФК Менск, сабраў каля 100 зялёна-белых. Госцевы сектар, дарэчы, па колькасці і актыўнасці пераўзыходзіў намінальных гаспадароў. Гульня ў першым тайме ў ФК Гомель не задалася. Прапушчаны мяч і практычна адсутнасць галявых момантаў. Аднак зялёна-белыя працягвалі падтрымліваць і гнаць каманду наперад. Па выніку рэальная валявая перамога ў гасцях 1:2. Дзякуй гульцам за выяўлены характар.








GWF © 2008 (developed by Pack)