Другая хатняя гульня і зноў з прынцыповым супернікам. Пятніцкі вечар сабраў на віражы каля 270 зялёна-белых з шызой на добрым узроўні, з якаснымі пераклічка паміж стадыёнам і фан-сектарамі. Каманда зноў пацвердзіла сваю сілу і ўзяла верх над Тарпеда 2:0. У канцы сустрэчы зялёна-белы сектар асвяціўся агнямі мабільных і фотаапаратаў. Пацешыла, што тэму падхапіў і стадыён. Пасля фінальнага свістка каманда ў поўным складзе каля віражу з узаемнымі падзякамі і апладысментамі. Гасцей прыбыло каля 80. Пасля дынамаўскага фаеру на мінулай хатняй гульні ўваход на гасцявой сектар «Цэнтральнага» толькі праз татальны надгляд з прыхільнасцю, аж да распранання. Тут як у вядомай прымаўцы: лепш не будзе, а горш - заўсёды калі ласка. |