Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

1 тур. 25 сакавіка. ФК Гомель - Дынама (Менск) 0:0

Вось і надышоў доўгачаканы дзень! Пачатак сезону, «Цэнтральны», ФК Гомель - Дынама Менск. Гэтым пахмурным сакавіцкім вечарам зялёна-белы віраж запоўнілі каля 400 фанатыкаў. На адкрыццё сезона была падрыхтавана невялікая ультра: зялёна-белыя сцягі, серпантын, вялікая расцяжка «Як добра, што мы хворыя табою!». Некалькі леташніх ключавых гульцоў Гомеля ў гэтым сезоне змянілі клубныя колеры на бел-блакітныя, а некаторыя дынамаўскія гульцы перайшлі ў склад зялёна-белых. Так што гульня прадвяшчала разлютаваную барацьбу, чаму і было наканавана спраўдзіцца. Аднак лік так і не быў адкрыты і не толькі дзякуючы ўпартай барацьбе, вялікую лепту ў лічбы на табло ўнёс стан газона «Цэнтральнага». Шыза на добрым узроўні ўвесь матч. Гасцей са сталіцы прыбыла каля 500-600 чалавек. Пасля леташняга піра-шоў дагляд на гасцявой сектар быў супер дасканалы, аднак і ў гэтай сітуацыі госці знайшлі спосаб пранесці агні на гульню і запаліць іх пад канец матчу. У цэлым гульня і атмасфера вакол пакінулі б пазітыўныя эмоцыі, калі б не адно здарэнне напярэдадні матчу, па выніку якога адзін бел-блакітны адправіўся ў бальніцу і некалькі дзён праляжаў у коме, а двое зялёна-белых адправіліся за краты. Выпадковая сутычка ў горадзе перарасла ў жудасную сітуацыю, на якой паспяшаліся «нагрэць рукі» і СМІ і шэрыя. Недарэчны збег акалічнасцяў у аднаго адабрала здароўе, у іншых волю ...









GWF © 2008 (developed by Pack)