Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

Cуперкубак Беларусі. 6 сакавіка. БАТЭ - ФК Гомель 0:2

Не паспела вясна яшчэ ўступіць у свае правы, а футбольны сезон 2012 ужо пачынаецца. Зялёна-белых чакаў тытульны матч за Суперкубак са сваімі "вечнымі сябрамі" з Барысава. Такога роду матчы па большай ступені праводзіцца для папулярызацыі нашага футбола, г.зн. для гледачоў. І звычайна матчы на Суперкубак праводзілі ў нядзелю, аднак гэтым разам правесці яго вырашылі ў аўторак. Усяго толькі таму, што ў "шчыльным графіку" нашых "каралёў мяча" з Барысава толькі гэты дзень быў вольны. Час у сувязі з ТБ трансляцыяй прызначылі 20:00. УвогулеБФФ зрабіла ўсё магчымае, каб "павялічыць" гледачовы ажыятаж. Вышэйпералічаныя акалічнасці прыкметна адбіліся на колькасці і якасці госцевага зялёна-белага сектара. Тым не менш, у Менскам манежы на вылучаным віражы прысутнічалі каля 100 зялёна-белых. Такога матчу і такога выніку Гомель не выдаваў ужо вельмі даўно. З часоў апошняй перамогі Гомелю над Батэ прайшло практычна ўжо 10 гадоў. Але той, хто доўга чакае - абавязкова дачакаецца! 0:2 і Суперкубак НАШ!!! Дзякуй камандзе за выдатную гульню! Дзякуй Глебу за 2 выдатных гала! Дзякуй усім за атмасферу пасля фінальнага свістка! Сезон 2012 адкрыты!



GWF © 2008 (developed by Pack)