Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

33 тур. 27 лістапада. Шахцёр (Салігорск) - ФК Гомель 4:0. Фота 1.

Вось і апошні выезд сезону 2011. Гэты матч роўным лікам нічога не вырашаў не для нас не для Салігорска. Аднак жадалася паглядзець цікавую гульню напрыканцы. Яна сапраўды склалася цікавай, але вось толькі не для нас. 4:0 - такой паразы Гомель не трываў у гэтым сезоне яшчэ ні разу. Салігорск, так бы мовіць, адвёў душу за цэлых 2 за гэты сезон выбівання з розыгрышу Кубка Беларусі. На госцевым сектары прысутнічалі каля 200 зялёна-белых. Шыза была на добрым узроўні ўвесь матч. Мора чаду і пазітыва, не гледзячы на лік. Свой настрой зялёна-белыя паднімалі піратэхнікай, якой спалілі прыстойную колькасць. Прысутнічалі файяры, страбаскопы, бенгальскія агні, дымы, вроцлаўскія агні. Жадалася б адзначыць, што на гэты матч заўзятарамі Шахцёра быў атрымана афіцыйны дазвол на выкарыстанне піратэхнікі. Ну што тут скажаш… калі ім можна паліць - чаму нам нельга))) Праваахоўнікі паводзілі сябе адэкватна, выкарыстоўваючы толькі "кантроль з боку" і вусновае запалохванне ад туды ж. Мабыць, бо матч трансляваўся ТБ, "цікавыя" малюначкі нікому не былі патрэбныя. Ды і Амапа было замала)) Асобна жадаем сказаць вялікае дзякуй Сяргею Матвейчыку, які падзякаваў усіх зялёна-белых ад каманды за падтрымку ў сезоне і ў другім тайме стаяў разам з намі на сектары. Дарэчы, зялёна-белыя не засталіся ў даўгу: да гэтага апошняга матчу сезону 2011 былі падрыхтаваны падарункі ўсім футбалістам у выглядзе нашых "фірмовых" суколак "1959". Па канчатку матчу ўся каманда "на нашых суколках" поруч сектара, узаемныя падзякі і апладысменты. Некаторым зялёна-белым шчасліўчыкам дасталіся "бронзавыя" гульнявыя суколкі. Сезон 2011 скончаны. Кубак і бронза нашы! Усім дзякуй, усё вольныя!





















GWF © 2008 (developed by Pack)