Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

32 тур. 19 лістапада. ФК Гомель - Дынама Менск 2:1

Так склалася турнірная сітуацыя, што апошняя хатняя гульня Гомелю з Дынама Менск ператварылася ў "бой за медалі". Калі Гомель атрымлівае перамогу - бронзавыя медалі ў нас у кішэні, а калі яшчэ пры гэтым і Шахцёр дапусціць асечку, то захоўваюцца шанцы і на срэбра. На гэты вырашальны апошні выезд сезону з Менска прыбыла вялікая колькасць народа (каля 700-800 чалавек). Гэта абсалютны рэкорд для госцевага сектара на "Цэнтральным". Не гледзячы на ўсе акалічнасці (прынцыповы матч, прынцыповы супернік і г.д.), на сталыя просьбы вярнуцца на сектары, папрокі ў эгаізме і шматлікім іншым, зялёна-белыя прынялі для сябе рашэнне і прытрымваліся яго. Актыўная падтрымка з боку 12-13 сектараў і на гэтым матчы адсутнічала, бо сітуацыя якую мы агучвалі ніяк не змянілася. Замест працы на доўгатэрміновую перспектыву выбудоўвання добрых адносін, кіраўніцтва клуба паспрабавала "знайсці замену" фанатам. Наогул перад гэтым матчам склалася такое ўражанне, што акцэнты робяцца не на падтрымку Гомелю, а ў большай ступені на "замалёўку" перад сталіцай. Усе гэтыя "акцыі" з раздачай квіткоў са зніжкай 50% ці зусім на шару ніяк не могуць выхаваць у людзях шчырыя пачуцці патрыятызму. Яны ў большай ступені характарызуюць людзей, якія гэтыя акцыі прыдумляюць, як не ўпэўненых ва ўласных сіла і ў сваіх заўзятарах. Клуб зрабіў "ход канём" (як ім здалося) і вырашыў зрабіць альтэрнатыўны сектар актыўнай падтрымкі з барабанамі, у навучанне "нядобрым фанатам", што свята месца пуста не бывае. Натуральна асноўным аргументам быў бясплатны праход. Аднак поспехам гэта не ўвянчалася. Тыя некалькі самотных барабаншчыкаў з 14 сектары хутка перакінуліся на 3, дзе сканцэнтравалася актыўная частка кузьмы. "Класічныя" зарады тыпу: "смактаць", "суддзя підарас" і г.д. заглушалі расцягнуты госцевы сектар (мабыць, менавіта такое напаўненне сектара актыунай падтрымкі і ўладкоўвае праваахоўнікаў і клуб). Дарэчы, міліцыя шчодрым жэстам вылучыла гасцям са сталіцы ўсю паўночную трыбуну. Гульня выдалася вельмі напружанай і поўнай, так бы мовіць, драматызму. Пры рахунку 0:0 у нашы вароты прызначаецца пенальці. Футбольная фартуна ў гэты дзень была на нашым боку - ашэстак)) Першы тайм пакідае нас без галоў. У другім лік адкрываем мы. Не праходзіць і 10 мінуць, як Дынама параўноўвае лік. І тут на госцевай трыбуне пачынаецца сапраўдны пажар. Фаяра, страбаскопы, дымы. Яшчэ раз пацвярджаецца аксіёма: калі захацець, то можна пранесці ўсё, што жадаеш, не гледзячы на татальны падвойны надгляд і здыманне портак пры ўваходзе. На пажар пачалася чаканая рэакцыя "шашкі на гола", аднак знайшліся адэкватныя людзі і ў міліцэйскім кіраўніцтве. Канфлікт замялі, каб не справакаваць масавую калатніну. Праз 15 хвілін ужо падарваўся ўвесь стадыён, праўда, не піратэхнікай, а эмоцыямі, калі Гомель забіў 2 гол. Перамога. Шахцёр таксама выйграў, так што да срэбра ледзь-ледзь не дацягнулі)) А вось бронза ўжо нас!





GWF © 2008 (developed by Pack)