Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

30 тур. 30 верасня. ФК Гомель - Днепр Магілёў 1:1

Прыезд нашых паплечнікаў з Магілёва атрымаўся поўным пазітыва, як на стадыёне, так і за яго межамі. Нажаль, каманда Днепр у гэтым сезоне гуляе не вельмі, так бы мовіць. Па ўсёй верагоднасці ў наступным сезоне хлопцам прыйдзецца асвойваць геаграфію лігі ніжэй рангам. Гомелю ж у гэтай гульні патрэбна была толькі перамога, для ўмацавання сваіх пазіцый у першай тройцы. Тым не менш сяброўства перамагло як на трыбунах, так і на поле. Нічыя 1:1. Зялёна-белыя ў гэты дзень вырашылі, так бы мовіць, трохі расцерці свае галасавыя звязкі. Атрымалася вельмі добрая тэма і пры чым практычна спантана. Усё прайшлі па квітках на сектар побач з госцевым і атрымаўся адзін агульны сектар (прыкладна 100+100). Дадзеная акалічнасць прымусіць трохі "скінуць тлушч" спадароў у шэрым, якія ўжо зусім паслабіліся пры адсутнасці людзей на 12, 13 сектарах)) Праваахоўнікі ператварыліся раптам у працаўнікоў стадыёна і сталі правяраць ва ўсіх квіткі. Частка зялёна-белых так не змагла прайсці на сектар пасля "білетнага шмону". Аднак гэтыя дробязі не перашкодзілі. Шыза была на вышэйшым узроўні. Першы тайм шызелі па чарзе, практычна ўвесь другі тайм толькі сумесныя тэмы. Лозунг дня: "Магіля і Гамілёў!"








GWF © 2008 (developed by Pack)