Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

27 тур. 2 кастрычніка. БАТЭ - ФК Гомель 0:0

За адсутнасцю хатняй актыўнай падтрымкі зялёна-белыя павінны выплюхваць назапашаную энергію на выездах з падвоенай сілай. Выезд да нашых "вечных сяброў" з Барысава чакаўся вельмі вясёлым і насычаным. І ён апраўдаў свае чаканні. На выезд выехала больш сотні зялёна-белых, аднак на стадыён дабралася ўсяго толькі каля 15. Вось так бывае)) Вялікая частка выездзюкоў правяла практычна цэлы дзень да ночы ў камфартабельнай актавай зале Барысаўскага РАУС пасля невялікай шоў-праграмы ў цэнтры горада. Іншыя ж групы зялёна-белых мясцовыя праваахоўнікі адпраўлялі дахаты адразу ж па прыездзе ў Барысаў. Як той казаў, няма людзей - няма праблем)). Сутнасць каляфутбольных падзей гэтага дня падрабязна на фота. Прывітанне "вечным сябрам"! Атмасфера сяброўства напальваецца, а гэта нармальны ход падзей.


GWF © 2008 (developed by Pack)