Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

1/8 кубка Беларусі. 21 верасня. Шахцёр (Салігорск) - ФК Гомель 0:0 (4:5)

У чарговы раз лёс звёў наш клуб з Шахцёрам у розыгрышы Кубка Беларусі. Салігорск жадаў рэабілітавацца, а Гомель пацвердзіць сваю перавагу. Нажаль, гульня была ў сераду і ў Салігорск змагло выехаць усяго каля дзясятка зялёна-белых. Усім астатнім даводзілася толькі кусаць локці, бо гульня выдалася па сучаснасці напружанай, драматычнай і поўнай дадатных эмоцый. Да канца асноўнага часу лік не быў адкрыты, нулявой нічыёй завяршыліся і дадатковыя таймы. Усё вырашылася ў серыі пенальці. Героем матчу стаў наш сербскі галкіпер Срдян Астойіч ці проста Сяржук. Ён узяў пенальці, якое і вырашыла лёс сустрэчы. Мы зноў прайшлі Шахцёр і ідзём далей у 1/4 кубка.





GWF © 2008 (developed by Pack)