Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

25 тур. 17 верасня. ФК Гомель - Тарпеда (Жодзіна) 1:0

Чарговая хатняя гульня была перанесена ў хвалебны горад Мазыр. Ну, так, бо для хатняй гульні 100 км - гэта не адлегласць. Менавіта так, напэўна, і разважалі гарадскія службоўцы. Гульня была перанесена ў сувязі з тым, што наш "Цэнтральны" быў задзейнічаны ў фэсце "Сожскі карагод". Жаласныя спробы рэабілітавацца перад гледачамі і заўзятарамі за непрадуманыя рашэнні матэрыялізаваліся ў выглядзе 2 бясплатных аўтобусаў ад гарвыканкама. Зялёна-белымыя пасля падзей на матчы з Нафтанам і далейшых рэпрэсій прынялі рашэнне адмовіцца ад актыўнай падтрымкі на хатніх матчах да канца гэтага сезону. Так што ў Мазыры зялёна-белы сектар с актыўнай падтрымкай практычна адсутнічаў. Госці ж з Жодзіна прыехалі ў колькасці каля 50 твараў з нядрэннай шызай. На зваротным шляху адбыўся невялікі інцыдэнт. 2 аўтобуса, напоўненыя нашымі кузьмічамі перасекліся ў Калінкавічах з аўтобусам Жодзіна. Нічога сур'ёзнага не было, усё заглушылі 4 амапаўца, якія ехалі ў гэтых бясплатных аўтобусах. Аднак гэта яшчэ раз паказала на непрафесіяналізм нашых праваахоўнікаў, якія не могуць вырашыць элементарных пытанняў. Звычайных мясцовых гледачоў суправаджаюць з Амапам, а прыезджых госцяў адпускаюць на ўсё 4 бакі, хоць звычайна па ўсёй краіне бывае зусім наадварот. Інцыдэнт гэты з шэрагу радавых, так бы мовіць, аднак уразіла рэакцыя кіраўніцтва нашага ФК. Яны напісалі афіцыйную… падзяку супрацоўнікам міліцыі. Дзякаваць тых, па віне якіх і адбылася канфліктная сітуацыя - гэта "вышэйшы пілатаж"… А ў Мазыры наш ФК усёткі перамог у нялёгкай барацьбе з прынцыповым супернікам.




GWF © 2008 (developed by Pack)