Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

12 тур ФК Гомель - Днепр (Магілёў) 4:3

Гульня пачыналася, па ўстоянай на працягу некалькіх запар матчаў традыцыі, а менавіта з таго, што ФК Гомель прайграваў. Забіты Дняпром другі гол у пачатку другога тайма зрабіў важкую заяўку на працяг традыцыі, тым больш што каманда засталася ў меншасці яшчэ пасля першага тайма. Аднак на 67 хвіліне пачаўся цуд і праз нейкія 5 хвілін Наш ФК ужо вёў у сустрэчы. Аднак неўзабаве Днепр усё ж змог рэабілітавацца і зраўняць лік. Пасля гэтага гала на гасцявым сектары магілёўцаў запаліліся некалькі фаераў, што прымусіла панервавацца мясцовых супрацоўнікаў. Кропкі над "і" у сустрэчы на 85 хвіліне расставіў Кандрашук, забіўшы апошні сёмы гол у гэтай гульне. Каманда пасля выезду ў Барысаў па-ранейшаму застаецца без хатняй падтрымкі.













GWF © 2008 (developed by Pack)