Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

19 тур. 4 верасня. Белшына (Бабруйск) - ФК Гомель 1:0

І зноў цуды нашага календара. Перанесеная на рэзервовы дзень выязная гульня з Бабруйскам усё б нічога, але… на наступныя выходныя мы ізноў-ткі граецца на выездзе з Бабруйскам))) Такога не ўзгадаюць нават старажылы нашага чэмпіянату, каб дзве гульні запар, дзве на выездзе і дзве ў адным і тым жа горадзе. Увогуле, Бабруйск пагрузіўся ў зялёна-белыя колеры. На сваім стадыёне не даюць звычайна жыць, так хоць на выезд можна з'ездзіць)) Дзень абяцаў быць таксама насычаным і кф падзеямі, аднак, акрамя зіготкіх пятак мясцовых у гэты дзень нічога ўбачыць больш не прыйшлося. На сектары каля 120 зялёна-белых + 30 сяброў з Магілёва. Шыза на добрым узроўні ўвесь матч, парой складалася ўражанне, што мы гуляем дома. Аднак гульцам гэта адчуванне відаць не перадалося.






GWF © 2008 (developed by Pack)