Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

23 тур. 28 жніўня. ФК Гомель - ФК Нафтан 1:0

Чарговы хатні матч і чарговая перамога. Такая стабільнасць толькі цешыць! Мы замацаваліся на 3 месцы і скарацілі розніцу са 2-м. Яшчэ досыць гульняў наперадзе, аднак верыцца, што наш клуб здольны заваяваць сёлета да Кубка і медалі чэмпіянату. У гэты дзень на сектарах актыўнай падтрымкі памкнулася каля 200 зялёна-белых і нішто не прадвесціла нейкіх неспадзевак. Аднак, у нашай пракуратуры на гэта сваё бачанне пытання. Пасля канчатка матчу нейкі разгарачаны дзядуля-заўзятар падарыў Лявіцкаму лазневы венік, а вось усім зялёна-белым міліцыя падарыла пагалоўны перапіс. Пасля фінальнага свістка ўсіх затрымалі на 30 хвілін на сектары. Пасля гэтага прыйшлі супрацоўнікі, узброеныя ручкамі і паперай. Зялёна-белых сталі выпускаць невялікімі групамі пры гэтым запісваючы дадзеныя (прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас, год нараджэння) у кожнага выходзільнага. Тым хто адмаўляўся падпарадкуецца дадзенай працэдуры, прапанавалі праехаць у найблізкае аддзяленне. Самым актыўным "спрачальнікам" міліцыя дала тлумачэнні, што ўсё гэта робіцца па чарговым "дакуменце" з пракуратуры. Але самым галоўным са сказанага праваахоўнікамі было тое, што па гэтым дакуменце наш зялёна-белы рух прызнана "незаконным грамадскім аб'яднаннем". Такі, так бы мовіць, статут вабіць за сабой адказнасць па законе аж да крымінальнай… Вось да якога абсурду могуць дайсці нашы законабарацьбіты ў жаданні прыбраць фанатаў з родных сектараў. Толькі вось не зусім зразумела: навошта ім гэта трэба? Са стадыёна ў цэлым яны ўсіх не прыбяруць, ды і прыезджых фанатаў яны таксама прыбраць не змогуць…




GWF © 2008 (developed by Pack)