Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

22 тур. 20 жніўня. БАТЭ - ФК Гомель 1:1

На прынцыповы выезд да "вечных сяброў" адправілася каля 80 зялёна-белых. Абяцаўчыя быць цікавымі кф падзеі, не апраўдаліся. "Госці" трохі пагаспадарылі ў Барысаве, а "гаспадары", так бы мовіць, практычна адсутнічалі. Амап быў менскім і паводзіў сябе адэкватна, а вось мясцовыя праваахоўнікі адрозніліся сваім самадурствам і непрафесіяналізмам, што ўласна і не дзіўна. Шыза на госцевым сектары на выдатным узроўні. З боку сектара Барысава шыза сярэдняя, з грознымі выкрыкамі і крычалкамі, так бы мовіць "якія распальваюць сацыяльную розніцу, змяшчаюць заклікі да гвалту і нецэнзурную лаянку". Пасля пачутага з іх боку, адразу ўспамінаецца наша сітуацыя з доблеснай пракуратурай і яе наступствы. Увогуле, добра ім там жывецца, ну і дзякуй Богу)) Як той казаў у экспромце з сектара на гэтым матчы: "Гэта Капскі ўсё купіў!" Баявая нічыя на выездзе 1:1 з лідарам цяперашняга чэмпіянату - гэта хутчэй плюс, а не мінус. Аднак, заўсёды жадаецца большага. Пажывём - пабачым, мы ўсё яшчэ на 3 месцы.





GWF © 2008 (developed by Pack)