Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

21 тур. 14 жніўня. ФК Гомель - ФК Нёман 1:0

І зноў дзіўнасці календара нашага чэмпіянату, і зноў хатняя гульня. На гэты раз з нашым, сталым ужо, напэўна, прынцыповым супернікам - ФК Нёман. Пасля сечы ў мінулым крузе і Фінале Кубка, гульня прадвесціла развіццё ў тым жа жорсткім стылі. Напружанасць перад пачаткам матчу трохі зняў сабачка, які нейкім чынам прабег на поле. Гульцы абедзвюх каманд, суддзі, працаўнікі стадыёна спрабавалі справадзіць яго, каб пачаць матч. Супрацьстаянне доўжылася каля 10 хвілін, сабака аддаў перавагу рэціравацца. Прагнозы на матч цалкам сябе апраўдалі. Багацце гульні ў "хакейным" стылі, чырвоная картка ў Нёмана, напал да апошніх хвілін матчу. Жадалася б бачыць пабольш такіх шчырых матчаў, дзе людзі сапраўды змагаюцца за перамогу да фінальнага свістка. І колькасць забітых галоў тут адыходзіць ужо на другі план. Асобна жадаецца адзначыць гол са штрафнога Лісавога, які і стаў адзіным у гэтай сустрэчы. Гэты гол запомніцца на доўга ўсім аматарам футбола і можа прэтэндаваць на месца аднаго з лепшых галоў, забітых на "Цэнтральным". На сектары каля 200 зялёна-белых з добрай шызой. Дарэчы, пасля гэтай перамогі мы абраліся на 3 месца ў табліцы.





GWF © 2008 (developed by Pack)