Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

Ліга Еўропы. 28 ліпеня. Бурсаспор (Турцыя) - ФК Гомель 2:1. Фота 1.

У гэтым сезоне нам сапраўды ўсміхаецца Фартуна: з найнізкай лігі ва ўладальнікі Кубка Беларусі і ў гэтым жа годзе ў Еўракубкі. Але, як той казаў, у кожнай бочцы мёда ёсць лыжка дзёгцю. У супернікі нам дасталася каманда Бурсаспор (Турцыя). Так што ў зялёна-белых вызначаўся не Еўравыезд, а хутчэй Азіявыезд. Але гэта ўжо і не гэтак важна, бо і зялёна-белым таксама трохі падшанцавала. Кіраўніцтва прыняло рашэнне распаўсюдзіць квіткі на пакінутыя вольныя месцы ў клубным чартары сярод заўзятараў. Зразумела, што клуб пераследваў тут і свае інтарэсы: пакрыць хоць нейкія выдаткі на пералёт, бо каманда б паляцела ў любым выпадку (з вольнымі месцамі ці не). Аднак, такога "атракцыёну шчодрасці" кіраўніцтва ФК ніколі ў падобных сітуацыях не выяўляла. Завошта яму велізарнае дзякуй. Заплаціўшы 1 мільён рублёў чалавек атрымліваў магчымасць падтрымаць любімую каманду і пабываць 2 дня ў Турцыі, дарэчы недалёка ад Мармуровага мора. 15 зялёна-белых адправіліся ў Турцыю на самалёце, 4 дабіраліся сваім ходам (аўтастопам) і 3 зарулілі ў Бурсу са свайго адпачынку на курорце, разам 22. Такой колькасці зялёна-белыя раней за мяжу не вывозілі. Турцыя сустрэла спякотай і сонцам. Пасля прыезду ў гасцініцу, дзе засялілася афіцыйная дэлегацыя ад адміністрацыі клуба, вырашылі пачакаць 4 нашых аўтаспыннікаў і рушыць на мора. У гасцініцу атрымалася ўпісаць усіх, так што пытанне з начлегам адразу адпала. У пары дзясяткаў кіламетраў ад Бурсы маецца прыморскае мястэчка пад цудоўнай назвай Мудання)) Туды і парушылі. Атрымалася дамовіцца з вялікім басам. Перамовы з мясцовым насельніцтвам наогул асобная тэма, ніхто з іх не валодаў замежнымі мовамі, толькі турэцкім. Другі дзень прайшоў у экскурсіях па Бурсе. Асоба ўразіла тое, што па ўсім горадзе вісяць сцягі Бурсаспор, кожны другі гандляр у зялёна-белай суколцы, наогул вакол дамінуюць зялёна-белыя колеры. Нават бардзюры і некаторыя мячэці ў іх на колерах)) Час да матчу хутка праляцеў. Ужо за гадзіну да матчу трыбуны былі забіты ўжо амаль цалкам, галасавая падтрымка таксама была ўжо на ўзроўні. Госцевы сектар уяўляў з сябе зачыненую з усіх бакоў сеткай скрынку, так што кінуць штосьці з сектара ці на сектар было не рэальна. На ім прысунтічалі каля 40 чалавек (22 зялёна-белых + частка заўзятараў з самалёта). Мы былі ўражаны шызой да пачатку матчу, а пасля свістка пачалося наогул штосьці няўяўнае. Часам здавалася, што ўсё адбываецца на іншай планеце. Як ні сумна, але нам такой атмасферы, напэўна, не ўбачыць у сябе ніколі. І тут Гомель забівае гол! Увесь сектар зрываецца да рашотак. Галасавая падтрымка туркаў становіцца млявай і ў перапынках нам атрымоўваецца зараджаць свае тэмы. Але перапынкі ў іх не доўгія і яны адразу пачынаюць глушыць нас сваімі песнямі. Пасля таго як Бурса параўноўвае лік у наш сектар ляціць бутэлька з вадой і захрасае на сетцы зверху (напэўна, адзіная правакацыя ў наш адрас за ўвесь час знаходжання ў Турцыі). Шыза з боку туркаў зараз ужо практычна не цішэе. Калі змаўкае адзін віраж, эстафету адразу падхапляе іншы. Пасля фінальнага свістка лік 2:1. І шанцы ў нас увогуле рэальныя. Пасля матчу ўся каманда ў нашага сектара, узаемныя падзякі і апладысменты. Пасля матчу ў гасцініцу за рэчамі і ў аэрапорт. Вельмі зручная штука для выезду (дакладней для вылету) - самалёт, 3,5 гадзіны і мы ўжо зноў дома.





















GWF © 2008 (developed by Pack)