Доўгачаканая хатняя гульня пасля невялікага перапынку ў чэмпіянаце і напярэдадні гульні ў Лізе Еўропы. Матч з ФК Віцебск не абяцаў неспадзевак, яшчэ вялікую ўпэўненасць у перамогу ўсялілі 2 нашых неўзаемных гала. Аднак, у віцебскай каманды на гэты матч былі свае планы. У другім тайме нашы запэўнілі сябе ў перамозе і практычна сталі хадзіць пешшу, завошта і паплаціліся 2 зваротнымі мячамі. Нічыя ў такіх матчах па эмоцыях параўнальная з паразай… Аднак, у некаторых зялёна-белых было меркаванне, што такая гульня - гэта тактычны ход перад матчам у Турцыі. Жадалася б верыць, што так яно і ёсць. Фанацкі віраж у гэты дзень сабраў каля 200 зялёна-белых з задаволена-ткі пасрэднай шызой, асабліва ў другім тайме. Як той казаў, шыза па гульні. |