Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

Турнір GWF22. 16 ліпеня. Турнір па міні-футболу GWF22. Фота 2.

У суботу 16 ліпеня прайшоў, сталы ўжо традыцыйным, турнір па міні-футболу сярод аматарскіх каманд "GWF22", прысвечаны 22-годдзю нашага зялёна-белага руху. Удзел у ім прынялі як гомельскія каманды, так і нашы сябры з Масквы, Магілёва, Салігорска, Рэчыцы. Нажаль, з-за рызыка-мажорных акалічнасцяў некалькі каманд-госцяў не змаглі прыехаць (спадзяемся ўбачыцца ў наступным годзе). Усяго ў турніры прынялі ўдзел 13 каманд. Метадам лёсавання яны былі падзелены на 2 групы. Матчы праходзілі ў адзін круг у зацятай і бескампраміснай барацьбе. 1 і 2 месцы ў групах выйшлі ў паўфіналы: ФК RBFans, ФК Рэчыца, ФК FCGomel.com, ФК Ветэраны. Самым крыўдным можна лічыць дзве паразы па пенальці леташняга чэмпіёна ФК Рэчыца. У паўфінале з ФК FCGomel.com звядучы матч да нічыёй 1:1 і ведучы падчас прабіванні пенальці, яны ўсё ж прайгралі. У матчы за 3 месца з ФК RBFans, якія прайгралі свой паўфінал ФК Ветэраны ў зацятай і роўнай гульні, сітуацыя паўтарылася. Ізноў перавага па гульні, нічыя, пенальці і пройгрыш... Думаю яны будуць грунтоўна рыхтавацца да рэваншу ў наступным годзе. Выніковыя месцы размеркаваліся наступным чынам: 1. ФК Ветэраны, 2. ФК FCGomel.com, 3. ФК RBFans. Больш падрабязная турнірная табліца прадстаўлена на фота. Увечар пасля турніру прайшла вечарынка ў адным з клубаў Гомелю. Дзякуй усім удзельнікам, гасцям і арганізатарам за мора пазітыва і дадатных эмоцый. Спадзяемся ўбачыцца ў наступным годзе і ў больш пашыраным складзе))















GWF © 2008 (developed by Pack)