Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

15 тур. 26 чэрвеня. Дынама Брэст - ФК Гомель 1:2

Выезд у Брэст для зялёна-белых заўсёды быў выпрабаваннем на трываласць. Адлегласць, нязручны расклад чыгункі, дарагоўля аўтатранспарту, "неразлучнае сяброўства" з брэстамі і г.д. Не стаў выключэннем і гэты раз. На выезд у горад над Бугам прыбыло каля 20 зялёна-белых. Трэба аддаць належнае Брэсту, расклады ў іх практычна такія ж, аднак, у сярэднім іх выязны лік да нас каля 50 чалавек. Спадзяемся, што дадзеная сітуацыя выраўнуецца і ў наш бок. Мабыць, невыразная гульня каманды ў апошніх матчах паўплывала на колькасць сектара гаспадароў, які налічваў у гэты дзень не больш за 140-150 чалавек, са млявай шызай. Матч праходзіў у роўнай барацьбе, аднак, поспех быў на нашым боку. 1-2, другі гол Стасевіч забівае ў самым канцы матчу.




GWF © 2008 (developed by Pack)