Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

Фінал кубка Беларусі. 29 траўня. ФК Неман - ФК Гомель 0:2. Фота 2.

Такім чынам, доўгачаканы фінал. І фінал не на Менскім "Дынама", што бывае вельмі рэдка, а на "Трактары". Да паездкі ў Менск рыхтаваліся не толькі ўсе зялёна-белыя, але яшчэ і гарадскія ўлады. Кіраўніцтвам горада было прынята рашэнне пра вылучэнне бясплатнага чартарнага дызель-цягніка Гомель-Менск-Гомель ёмістасцю каля 650 месцаў, плюс для фан-віражу вылучалася 5 аўтобусаў (200 месцаў). Натуральна бясплатны сыр толькі ў пастцы)) Усе гэтыя транспарты былі ўдосталь забяспечаны назіральнікамі ў міліцэйскай форме. Калі ў чыгуначным транспарце (напэўна з-за колькасці пасажыраў) усё было больш-меней "дэмакратычна", то ў аўтобусах акрамя суправаджэння Амапа усярэдзіне аўтобуса яшчэ было і суправаджэнне ДАІ знадворку. Так што нават прыпынкі па патрэбе былі "стратэгічнымі" пытаннямі, якія трэба было ўзгадняць з вышэйшымі чынамі. Увогуле, выбар тыпу транспарта быў вельмі вялікі. Аматары дарэмшчыны плацілі асабістай воляй, а аматары волі плацілі наяўнымі грашыма)) Кожнаму сваё. Пераходзячы ад транспартных падрабязнасцяў да галоўнага дзейства, жадаецца адзначыць, што гэты выезд сабраў рэкордную колькасць зялёна-белых за ўсю выязную гісторыю Гомелю. Усяго каля 2000 гледачоў прысутнічала на госцевых сектарах Гомелю і каля 1500 запоўнілі фанацкі зялёна-белы віраж. Па прыездзе ў Менск прыемна здзівіла праца мясцовай міліцыі. Усіх адпусцілі ў "вольнай плаванне" так бы мовіць, без усякіх канвояў. Наваколля перад стадыёнам было цалкам афарбаваны ў зялёна-белыя і зялёна-жоўтыя колеры. Акрамя дармовага транспарта з Гомелю прыбыло мноства машын, мікрааўтобусаў, аўтобусаў з працоўнымі ад прадпрыемстваў горада і вялікая колькасць "самастойных" пасажыраў. Атмасфера на матчы была невымоўная, шыза на высокім узроўні ўвесь матч. Калі ў першым тайме свяціла гарачае сонца, то ў другім лінуў праліўны дождж, а потым і град. З ультры асоба пахваліцца было няма чым, зялёна-белы палосы над сектарам, вялікія і маленькія сцягі. Асноўны акцэнт быў зроблены на галасавой падтрымцы каманды, што сябе і апраўдала. Аўтагол Нёмана ў канцы матчу, а потым і другі наш гол у дададзены час. Кубак НАШ! Наш ізноў, праз 9 гадоў! Эмоцыі перапаўнялі як зялёна-белыя трыбуны, так і гульцоў. У канцы сустрэчы братання праз рашотку стадыёна, асоба спартовым зялёна-белым атрымалася перамахнуць праз яе і павіншаваць хлопцаў асабіста. І зноў жадаецца зрабіць акцэнт на вельмі адэкватных і лаяльных паводзінах менскай міліцыі на стадыёне. Не было ні якіх абганянняў дубінкамі, паліванні газам, выкручванняў рук, ніводнай наймалой правакацыі за ўвесь матч, і нават на ўваходзе не трэба было па пяць разоў разгортваць усе сцягі, як гэта звычайна бывае. Нават пасля штурму рашотак і выскоквання на поле, усіх усяго толькі "ветліва" прасілі вярнуцца на свае месцы, што пасля і было зроблена. На наш погляд, гэта і можна назваць прафесійнай працай на стадыёне, калі міліцыя не перашкаджае людзям выплюхваць свае эмоцыі на трыбуне, пры гэтым не губляючы кантролю за сітуацыяй. Нажаль, такія выпадкі не частыя і ветлівасць міліцыі прама прапарцыйная колькасці чалавек на фанацкім сектары. Чым больш народа, тым больш і "лаяльнасці")) Увогуле, пасля фінальнага свістка мноства дадатных эмоцый і мора пазітыва. Толькі Гомель, толькі перамога! Мы ў Лізе Еўропы!!!














GWF © 2008 (developed by Pack)