Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

8 тур ФК Гомель - Дарыда 2:0

Пасля працяглай паўзы ізноў аднавіўся нацыянальны чэмпіянат. Праўда гэтая паўза ў каляфутбольных кругах Беларусі была азмрочана ганебнымі падзеямі - вынясеннем прысуду забойцу фаната сталічнага Дынама. 1 год і 8 месяцаў умоўна - так ацаніў менскі суд чалавечае жыццё... Пасля вынясення гэтага нібы прысуду, з боку фанатаў ДМН прагучала просьба - правесці сярод рухаў краіны акцыю па прыцягненню ўвагі грамадскасці да вынікаў гэтага судовага разгляду. Зялёна-белыя не засталіся ўбаку і ўнеслі свой невялікі ўклад ў агульную справу. Адмыслова да матчу была падрыхтавана расцяжка: "03.07.1988-11.12.2007 Виталий Алексеев. 1,8 года условно – цена человеческой жизни?..". Расцяжка з'явілася з першых хвілін матчу і правісела да самога яго канчатка, акрамя гэтага гомельскі сектар ушанаваў хвілінай маўчання памяць аб забітым хлопцы. Гульня асоба не чым не запомнілася - гол Драгуна ў першым тайме і другі гол у выкананні Васілюка ў другім. На нашым сектары каля 130 чалавек, сектар гасцёў застаўся пусты.









GWF © 2008 (developed by Pack)