Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

3 тур. 10 красавіка. Дынама Менск - ФК Гомель 0:0

Умоўнаю назву гэтай гульні можна даць "людзі на балоце". Слова "поле" будзе занадта гучным для назвы той калатушы з бруду і рэшткай травы, на якім праводзілі гульню нашы гульцы на галоўным стадыёне краіны "Дынама". На выездзе каля 70 зялёна-белых. Шыза была на звычайным узроўні, аднак яе з лёгкасцю глушыла дынамаўская тарсіда. Іх на сектарах у гэты дзень памкнулася каля 1000. Колькасць жа астатніх гледачоў на стадыёне ці ледзь перавышаў лік фанатаў. Рэаліі беларускага футбола... Менскі АМАП, як заўсёды, працаваў без ветлівасцей і сантыментаў, з ужываннем нецэнзурнай лаянкі)) Іх новы павеў быў у праверцы наяўнасці малюнка на суколках і адзнакі яго на мастацкую каштоўнасць. Калі адзнака супрацоўніка была негатыўнай, суколку трэба было зняць і здаць у камеру захоўвання. Жадалася б адзначыць нашага сербскага брамніка Срдяна Остойича (ці проста Сержа). У сувязі з яго прыходам у наш клуб на нашых сектарах з'явіўся сербскі сцяг. Кожны раз перад матчам, калі ёсць магчымасць падысці да нашага сектара, Серж падыходзіць і цалуе сцяг сваёй краіны і вітае нас. Учынкі Сержа даказваюць, што каханне чалавека да сваёй радзімы можа быць толькі ў сэрцы і ўчынках, а не ў "палымяных гаворках" і паказных дзеяннях.













GWF © 2008 (developed by Pack)