Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

1/2 кубка Беларусі. 13 сакавіка. ФК Гомель - ФК Шахцёр 2:1

Матч з "Шахцёрам" абяцаў быць нялёгкім выпрабаваннем для нашай каманды. Нагадаем, што каманда з Салігорска ўжо забяспечыла сабе месца ў Еўракубках. Гульня зноў адбылася на "дзіцячым" стадыёне па вул. Сожскай. І на гэты раз кіраўніцтва гэтай "установы" вырашыла "ссекчы капусты" і месца для фан-сектары паменшылі прыкладна на 1/3 у параўнанні з папярэдняй гульнёй. А вось зялёна-белых прыйшло не менш, чым у мінулы раз (ізноў каля 300). Так што прыйшлося ўсім стаяць вельмі шчыльна. Гульня была вельмі зацятай і двухбаковавострай. Пасля першага тайма лік 1:1. Шыза на добрым узроўні ўвесь матч нават пры адсутнасці барабана)) У сярэдзіне другога тайма нашы забіваюць другі мяч. Усеагульная весялосць пасля фінальнага свістка, каманда зноў у нашага сектара і толькі турнікеты, якія клапатліва выставіла міліцыя, перашкодзілі асабіста павіншаваць нашых гульцоў з гэтай валявой перамогай. Жадаецца верыць у такой жа зыход другога паядынку.




















GWF © 2008 (developed by Pack)