Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

1/4 кубка Беларусі. 2 сакавіка. ФК Партызан - ФК Гомель 0:0

Такім чынам, сезон пачаўся. Пачаўся з выязнога матчу 1/4 фіналу Кубка Беларусі, дзе наш ФК гуляў з камандай якая змяніла назву на ФК Партызан і па сумяшчальніцтве з'яўляецца аўтсайдарам мінулага сезону, які выляцеў ў ніжэйшую лігу. Не гледзячы на відавочную перавагу Гомелю, рахунак адкрыты так і не быў. Мабыць на каманду не дабратворна падзейнічалі новаўвядзенні ў выглядзе "талерантных нумароў" на футболках і колер гульнявой формы, якая была неймавернага аліўкавага колеру. Вынік 0:0 і ўсё вырашыцца ўжо ў хатняй гульні. На выездзе каля 80 зялёна-белых з добрай галасавой падтрымкай. Чаго не скажаш пра намінальных гаспадароў, якіх на сектары прысутнічала каля 300 твараў з невыразнай шызай-мыканнем, не гледзячы нават на акустыку крытага манежа. Як па дарозе туды, так і па дарозе зваротна найпоўны кантроль з боку шэрых. Машыны ДАІ ў суправаджэнні, мігцелкі і г.д., плюс у бонус па амапаўцу ў кожны транспартны сродак)) Хутка, напэўна, у дзень футбола кожнага фаната будуць са спадарожніка весткі ў адмысловых GPS навігатары для міліцыі.





GWF © 2008 (developed by Pack)